• Домашняя • Вверх •


МО РБ

Домашняя
"Вести колледжа"
Абитуриенту
История колледжа
Учебная работа
Воспитат. работа
Методический центр
Спортивная жизнь
Производ. работа
Карта сайта
Одно окно
Обратная связь

 

 

Программы вступительных испытаний.

Праграма ўступных іспытаў па прадмету Беларуская мова

 

ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ

 

Пасля заканчэння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (узровень агульнай базавай адукацыі) абітурыент павінен  в е д а ц ь:

прыметы тэксту; спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце; тыпы маўлення і іх тыповыя кампазіцыйныя схемы; стылі маўлення;

гукі, літары і іх суадноснасць;

правілы напісання галосных і зычных; напісанне слоў разам, праз злучок і асобна;

адназначныя і мнагазначныя словы; прамое і пераноснае значэнні слоў; сінонімы, амонімы, антонімы; фразеалагізмы, іх значэнне;

марфемную будову слова; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў;

часціны мовы, іх значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю;

віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні;

сказ просты і складаны; спосабы перадачы чужой мовы;

пунктуацыйныя правілы.

Абітурыент павінен  у м е ц ь:

вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку; даваць тэксту загаловак; вызначаць спосаб і сродкі сувязі сказаў у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, стылю і жанру;

валодаць нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць; рабіць фанетычны разбор слоў;

правільна вымаўляць гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні; правільна ставіць націск у словах;

пісаць словы ў адпаведнасці з арфаграфічнымі правіламі;

вызначаць лексічнае значэнне слоў; размяжоўваць прамое і пераноснае значэнні слоў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы, амонімы;

выяўляць у сказах, тэкстах фразеалагізмы, разумець іх значэнні, вызначаць сэнсава-стылістычную і сінтаксічную ролю;

вызначаць у словах марфемы; размяжоўваць вытворныя і невытвор­ныя словы; адрозніваць спосабы ўтварэння слоў;

распазнаваць часціны мовы і іх формы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсавых, граматычных і сінтаксічных прымет; рабіць марфалагічны раз­бор часцін мовы;

вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях;

распазнаваць сказы рознай будовы;

рабіць сінтаксічны разбор словазлучэння, сказа;

правільна ставіць знакі прыпынку ў простых сказах, сказах усклад­ненай будовы, складаных сказах; выпраўляць пунктуацыйныя памылкі;

правільна афармляць дыялог і сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай.

 

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

 

Маўленне

 

Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Тэкст, яго асноўныя прыметы. Спосабы і сродкі сувязі сказаў і час­так у тэксце.

Тыпы маўлення, іх тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).

 

Фанетыка i арфаэпія

 

Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаў­лення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар.

Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых фор­маў слоў.

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя.

Прыстаўныя зычныя і галосныя.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме.

 

Лексіка. Фразеалогія

 

Лексічнае значэнне слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Фразеалагізмы, іх сэнсава-стылістычная і сінтаксічная роля.

 

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

 

Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова.

Канчатак, нулявы канчатак.

Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.

Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.

Спосабы ўтварэння слоў.

Утварэнне складаных і складанаскарочаных слоў.

 

Марфалогія

 

Самастойныя і службовыя часціны мовы.

Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма назоўніка.

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаў­лёныя.

Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя.

Род назоўнікаў. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларус­кай і рускай мовах.

Лік назоўнікаў. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларус­кай і рускай мовах.

Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.

Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1, 2 і 3-га скланенняў. Рознаскланяль­ныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Скланенне ўласных назоўнікаў.

Утварэнне назоўнікаў.

Складаныя назоўнікі, іх утварэнне.

Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў.

Скланенне якасных, адносных, прыналежных прыметнікаў.

Спосабы ўтварэння прыметнікаў.

Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя пры­меты, сінтаксічная роля.

Падзел лічэбнікаў паводле структуры (будовы), паводле значэння і граматычных прымет.

Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў.

Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя пры­меты, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Разрады займеннікаў паводле значэння. Скланенне займеннікаў.

Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.

Дзеяслоў як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя пры­меты, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова.

Зваротныя дзеясловы.

Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.

Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне. Часы дзеяслова.

Асабовыя дзеясловы. Дзеясловы I і II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.

Безасабовыя дзеясловы.

Утварэнне дзеясловаў.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот. Скланенне поўных дзеепрыметнікаў.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану.

Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот.

Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя пры­меты, сінтаксічная роля.

Ступені параўнання прыслоўяў.

Утварэнне прыслоўяў.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Невытворныя і вытвор­ныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як службовая часціна мовы.

Простыя і састаўныя злучнікі.

Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі.

Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.

Ужыванне часціц не і ні.

Выклічнік як асобая часціна мовы.

 

Арфаграфія

 

Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д—дз, т—ц.

Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Правапіс падоўжаных зычных.

Правапіс у—ў.

Правапіс вялікай і малой літар.

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й  пасля прыставак.

Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў.

Правапіс уласных назоўнікаў.

Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў адзіночнага і множнага ліку.

Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

Правапіс складаных назоўнікаў.

Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.

Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-.

Правапіс -н-, -нн- у прыметніках.

Правапіс складаных прыметнікаў.

Правапіс не (ня) з прыметнікамі.

Правапіс лічэбнікаў.

Правапіс займеннікаў.

Правапіс дзеясловаў абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу.

Правапіс канчаткаў дзеясловаў I і II спражэнняў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.

Правапіс склонавых канчаткаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.

Правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі.

Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.

Правапіс прыназоўнікаў.

Правапіс злучнікаў.

Правапіс часціц.

Правапіс выклічнікаў.

 

Сінтаксіс

 

Словазлучэнне. Будова словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова.

Непадзельныя словазлучэнні.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Сказ. Тыпы сказаў паводле структуры, мэты выказвання і інтанацыі.

Просты сказ. Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі.

Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.

Аднасастаўныя сказы. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.

Няпоўныя сказы.

Сказы з аднароднымі членамі. Сувязь аднародных членаў сказа пры дапамозе злучнікаў і без злучнікаў. Аднародныя і неаднародныя азначэн­ні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа.

Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Пабочныя сказы. Устаўныя канструкцыі.

Паняцце пра адасабленне. Сказы з адасобленымі членамі.

Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі.

Сказы з адасобленымі акалічнасцямі.

Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў.

Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах.

Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акаліч­наснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі част­камі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднарод­ным/неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем даданых частак.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага склада­нага сказа.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова.

Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужой мовы.

 

Пунктуацыя

 

Знакі прыпынку ў канцы сказаў.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Працяжнік у няпоўным сказе.

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.

Знакі прыпынку пры выклічніках.

Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.

Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі.

Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі.

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.

Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

Знакі прыпынку пры дыялогу.

 



© 2006-2012  УО "Оршанский государственный механико-экономический колледж"
Дата обновления:  
Hosted by uCoz